Uczniowie klas 4-8, którzy uczą się języka białoruskiego, 16 czerwca wraz z nauczycielkami Alą Roman i Agatą Semiżon  zwiedzili  Hajnówkę. Celem tej wycieczki było poznanie unikalnej kultury białoruskiej mniejszości narodowej zamieszkującej Podlasie.

      Dzieci odwiedziły Muzeum i Ośrodek Kultury Białoruskiej w Hajnówce. Każdy eksponat   przenosił  w przeszłość. Dzieci z zainteresowaniem oglądały bogatą kolekcję: dawne stroje ludowe, artykuły gospodarstwa domowego, wspaniałe dzieła sztuki dekoracyjnej i użytkowej –  ręczniki, kubki, naczynia.

    Wycieczka do muzeum stała się prawdziwą lekcją historii, ale nie z podręczników, tylko  poprzez żywy kontakt z materialnymi dowodami przeszłości. Uczniowie mogli poczuć oddech wieków, zrozumieć głębię i różnorodność białoruskiego dziedzictwa kulturowego, które jest tak pieczołowicie zachowane w Hajnówce.

        Najbardziej ekscytującym momentem były warsztaty  garncarskie  prowadzone przez Miroslawa Piechowskiego. Nie była to tylko demonstracja rzemiosła, ale proces twórczy, w którym każdy uczeń mógł poczuć się jak prawdziwy mistrz. Pod czułym okiem doświadczonego garncarza dzieci wykonały kubki, dzbanki i miski. Wielu z nich po raz pierwszy trzymało glinę i było zdumione  jej plastycznością i możliwościami.

         Takie wyjazdy są nieocenione w kultywowaniu  w uczniach szacunku  do ich korzeni, języka i kultury.

 

Нашы вучні пазнаёміліся з багатай культурай беларускай меншасці ў Гайнаўцы.

     Вучні 4-8 класаў, якія вывучаюць беларускую мову, 16 чэрвеня  разам  з настаўніцамі Аляй Роман і Агатай Семіжон здзейснілі вельмі пазнавальную паездку ў Гайнаўку. Мэтай гэтай экскурсіі было глыбейшае знаёмства з унікальнай культурай беларускай нацыянальнай меншасці, якая жыве на Падляшшы.

        Дзеці наведалі Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы. Гэта месца, дзе кожны экспанат пераносіць  у мінулае. Дзеці з вялікай цікавасцю разглядалі багатую калекцыю: старадаўнія народныя строі, прадметы хатняга ўжытку, цудоўныя творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва-ручнікі, капы, посуд.

        Экскурсія па музеі стала сапраўдным урокам гісторыі, але не з падручнікаў, а праз жывы дотык да матэрыяльных сведчанняў мінулага. Вучні змаглі адчуць подых стагоддзяў, зразумець глыбіню і разнастайнасць беларускай культурнай спадчыны, якая так старанна захоўваецца ў Гайнаўцы.

      Найбольш захапляльным  момантам  быў  майстар-клас па ганчарстве пад кіраўніцтвам Міраслава Пяхоўскага. Гэта была не проста дэманстрацыя рамяства, а творчы працэс, дзе кожны вучань мог адчуць сябе сапраўдным майстрам. Пад чулым кіраўніцтвам вопытнага ганчара дзеці змаглі кубкі, збаночкі, міскі.  Многія з іх упершыню трымалі ў руках гліну і былі здзіўлены яе пластычнасцю і магчымасцямі.

     Такія паездкі маюць неацэннае значэнне для выхавання ў вучняў павагі да сваіх каранёў, да мовы і культуры.